На хв [1]алі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча
У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2], які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).
22 студзеня адзначаецца 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Александровіча [3] (1906–1963) – паэта, публіцыста, дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Гэтай асобе Нацыянальная бібліятэка прысвяціла новы віртуальны раздзел праекта.
Карыстальнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі лёсу паэта, яго літаратурнай дзейнасцю. У фондах бібліятэкі захоўваецца ўся прыжыццёвая спадчына А. Александровіча. У праекце размешчаны 25 алічбаваных кніг, сярод якіх зборнікі вершаў: “Па беларускім бруку” [4] (1925), “Прозалаць” [5] (1926), “Угрунь” [6] (1927), “Гудкі” [7] (1930), паэма “Цені на сонцы” [8] (1930), драматычная паэма “Напор” [9] (1933), вершаваны зборнік “Узброеныя песні” [10] (1936), шэраг твораў для дзяцей, а таксама яго проза: раман “Ваўчаняты” [11] (1925), які напісаны ў суаўтарстве з “маладнякоўцамі” А. Вольным і А. Дударом, зборнік апавяданняў “Сутарэнне” [12] (1925) і іншыя творы.
Цікавай будзе інфармацыя пра пастаноўку драматычнай паэмы А. Александровіча “Напор” рэжысёрам М. Міцкевічам і акцёрамі БДТ-2 (Віцебск), а таксама матэрыял па ўшанаванні памяці паэта, рэпрадукцыі партрэтаў А. Александровіча ў творчасці мастакоў.
У раздзеле сабрана літаратура пра жыццё і творчасць А. Александровіча. Для даследчыкаў творчасці паэта, а таксама для ўсіх зацікаўленых мы прапануем поўныя тэксты матэрыялаў сучасных аўтараў [13], якія робяць праект “жывым” і актуальным. Тут вы знойдзеце артыкулы В. Жыбуля і Г. Севярынец, размешчаныя з дазволу аўтараў.
Адзначым, што падраздзел публікацый сучасных даследчыкаў у межах усяго праекта перыядычна папаўняецца новымі матэрыяламі, таму запрашаем да ўдзелу навукоўцаў, даследчыкаў і студэнтаў, якія цікавяцца творчасцю Андрэя Александровіча і іншых “маладнякоўцаў”.
Набліжае асобу паэта да нас “Фотагалерэя” з фотаздымкамі, выявамі дакументаў, рукапісаў, віншавальных паштовак, асабістых рэчаў А. Александровіча, што захоўваюцца ў фондах партнёраў праекта. Прадстаўлены фота Андрэя Іванавіча розных перыядаў жыцця і яго родных: сястры Алесі, літаратуразнаўцы і педагога, а таксама жонкі паэта, яго дзяцей і ўнукаў, сяброў і паплечнікаў.
У праекце размешчаны старонкі з дзённіка Андрэя Александровіча і яго ліставанне з празаікам і перакладчыкам І. Барашкай, артысткай П. Мядзёлкай, пісьменніцай А. Васілевіч (арыгіналы захоўваюцца ў фондзе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва). Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.
Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства “Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча”. Пра адкрыццё новага раздзела, які прысвечаны 115-годдзю паэта, распавяла галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Юлія Амосава. Прагучала паведамленне загадчыцы інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяны Лаўрык пра сумесны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і празаічныя творы пісьменніка. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша расказаў пра кніжны фонд А. Александровіча, які захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і дакументы пісьменніка ў архівах краіны. Мерапрыемства завяршылася выступленнем вядучага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктара Жыбуля [14], які даследуе паэтычную спадчыну Андрэя Александровіча.
Запрашаем прагледзець запіс мерапрыемства і даведацца больш пра героя новага віртуальнага раздзела!
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/369479/
[4] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/2_Pa_belaruskim_%20bruku_%201925.pdf
[5] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/5_Prozalats_1926.pdf
[6] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/6_Ugrun_1927.pdf
[7] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/11_Gudki_1930.pdf
[8] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/14_Tseni_na_sontsy_1930.pdf
[9] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/18_Napor_1933.pdf
[10] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/19_Uzbroenyia_pesni_1936.pdf
[11] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/1_Vawchaniaty_%201925.pdf
[12] https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Aleksandrovich/2_Z_devizam_svajgo_pakalenniyia/2_%20Knigi_%20A_A/4_Sutarenne_1925.pdf
[13] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/369479/common/370092/
[14] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/tvorchasts-adama-babareki-i-kuzmy-chornaga-pradmet-dasledavannya-viktara-zhybulya/
[15] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/stvaralnik-maladnyaka-novy-virtualny-razdzel-da-115-goddzya-andreya-aleksandrovicha/