У Барысаўскім і Маладзечанскім раёнах пры пажарах загінулі тры чалавекі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі [1] ў прэс-службе МНС.
«22 студзеня ў 23:28 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме вёскі Зорычы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Пры тушэнні выяўленая загінулая гаспадыня 1955 года нараджэння, пенсіянерка», — распавялі ў прэс-службе.
Сёння ў 00:02 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры двухпавярховага васьмікватэрнага жылога дома па вул. Цэнтральнай, 8 у аграгарадку Аляхновічы Маладзечанскага раёна. Пры тушэнні выяўленыя загінулыя кватэраздымшчык 1959 года нараджэння і грамадзянка 1973 года нараджэння, пражывала з ім, абодва непрацуючыя.
Прычыны пажараў і гібелі высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-borisovskom-i-molodechnenskom-rajonah-pri-pozharah-pogibli-tri-cheloveka-425362-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns