Выйгрышны білет латарэі Mega Millions на суму $ 1 млрд прададзены ў штаце Мічыган, паведамляе [1] ТАСС.
«Намінальны джэкпот у памеры $1 млрд ($739,6 млн наяўнымі) дастаецца шчасліваму ўладальніку білета ў Мічыгане», — гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Арганізатары адзначылі, што гэты выйгрыш з'яўляецца другім па велічыні ў гісторыі латарэі. У 2018 годзе ў штаце Паўднёвая Караліна выйгрышны білет быў прададзены на суму $1,5 млрд. Па дадзеных агенцтва Associated Press [2], выйгрыш жыхара Мічыгана з’яўляецца трэцім па велічыні латарэйным прызам у гісторыі ЗША.
У чацвер Associated Press паведаміла, што жыхар ЗША, які набыў у штаце Мэрыленд білет латарэі Powerball, сарваў джэкпот і можа стаць уладальнікам больш за $ 731 млн. Уладальнік білета зможа выбраць паміж сумай $ 731,1 млн, якая будзе пералічаная 30 плацяжамі за 29 гадоў, і аднаразовай выплатай у памеры $546,8 млн.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/10529803
[2] https://apnews.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/latareya-0