У Нацыянальнай акадэміі навук адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова.
Спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні выкарыстання малекулярна-генетычных метадаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў з інфекцыйнай паталогіяй, уключаючы COVID-19, эфектыўнасць айчынных тэст-сістэм па ідэнтыфікацыі ўзбуджальнікаў, навуковыя дадзеныя аб генетычнай разнастайнасці каранавірусу SARS-CoV-2, які цыркулюе ў розных рэгіёнах свету, і асаблівасцях яго цыркулявання ў нашай краіне.
Падчас пасяджэння ўзнімаліся пытанні пра асаблівасці паўторнага заражэння каранавіруснай інфекцыяй, верагоднасць развіцця аддаленых ускладненняў і наступстваў вакцынацыі, перспектывы стварэння айчыннай вакцыны і эпідэміялагічныя характарыстыкі каранавіруса, зарэгістраванага ў пацыентаў у Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва вядучых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па ўкараненню клетачных тэхналогій у медыцынскую практыку.
Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2020 года № 223.
У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і ўніверсітэцкую навуку: вядучыя навукоўцы НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, медыкі-практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны. Мэта Міжведамаснай групы — арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў усёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленню каранавірусу.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: freepik.com/federcap
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/baracba-z-covid-19