22 студзеня ў 19.10 ратаўнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры дзевяціпавярховага жылога дома па вуліцы Касманаўтаў, 12 у Лідзе, паведамляе МЧС [1].
«Падчас тушэння выяўленыя загінулыя гаспадар 1947 года нараджэння, пенсіянер, яго сын 1981 года нараджэння, непрацуючы, і грамадзянка 1952 года нараджэння, пенсіянерка, якая знаходзілася ў гасцях», - распавялі ў прэс-службе.
Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/lida
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne