Амерыканскі тэлежурналіст Лары Кінг пайшоў з жыцця ў суботу ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе ТАСС [1].
Аб гэтым паведамляецца ў запісе, апублікаваным у яго афіцыйным акаўнце ў Twitter [2].
«З глыбокім смуткам [тэлестудыя] Ora Media паведамляе аб смерці аднаго са сваіх заснавальнікаў, вядучага і сябра Лары Кінга, які памёр гэтай раніцай ва ўзросце 87 гадоў», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што тэлевядучы памёр у шпіталі ў Лос-Анджэлесе, аднак прычына яго смерці не ўказваецца.
2 студзеня тэлекампанія CNN праінфармавала аб шпіталізацыі журналіста з-за выкліканага каранавірусам захворвання.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/10530943
[2] https://twitter.com/kingsthings/status/1352960673978880000
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha