У Мінску ў выніку падзення наледзі з даху будынка пацярпела сямігадовая дзяўчынка, паведамілі БЕЛТА [1] ў МНС.
23 студзеня ў 15:02 паступіла паведамленне аб атрыманні траўмы плечавага сустава сямігадовай дзяўчынкай. Гэта адбылося ў выніку падзення наледзі з даху будынка гандлёвага цэнтра ў Мінску.
Пасля аказання медыцынскай дапамогі яна накіравана на амбулаторнае лячэнне.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns