Аўтаэксперты пералічылі аўтамабілі, якія хутчэй за ўсіх ржавеюць. Спіс апублікавалі ў часопісе «За рулём».
На першым месцы машын з нізкай устойлівасцю да карозіі — расійскі пазадарожнік УАЗ «Патрыёт». Адзначаецца, што ржу ў аўто знаходзілі нават на новых аўтамабілях да 2018 года выпуску.
У топ патрапілі таксама машыны першага пакалення Lada Granta, Renault Logan і Sandero. На іх, па словах спецыялістаў, іржа можа з’явіцца ўжо праз пару зім. У спіс недарагіх красовераў з нізкай антыкаразійнай абаронай трапіла Skoda Yeti і японская Mazda 6.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/rzha
[2] https://zviazda.by/be/tags/irzha
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabili