Расійскія спецыялісты высветлілі, што залішняя маса цела можа дапамагчы арганізму пры павышэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя, выконваючы ахоўную функцыю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інтэрнэт-партал «Медыцына і навука».
У рамках даследавання пад назвай «Змена клімату і здароўе: ацэнка, індыкатары, прагнозы» на працягу дзесяцігоддзя вёўся збор дадзеных пра ўплыў спёкі на самаадчуванне людзей.
Як адзначана ў дакладзе навукоўцаў, высокая маса цела не падвышае рызыку смерці людзей у перыяды анамальнай спёкі. Пры гэтым вялікая тлушчавая праслойка прадухіляе перагрэў арганізма. Свае высновы даследчыкі абгрунтоўваюць нізкай удзельнай цеплаправоднасцю тлушчавых тканін, якія перашкаджаюць пранікненню ў арганізм цяпла звонку.
Разам з тым варта прыняць да ўвагі, што атлусценне, залішняя вага нярэдка выступаюць фактарам рызыкі развіцця некаторых захворванняў, напрыклад, сардэчна-сасудзiстых. Акрамя таго, у Еўрапейскім бюро СААЗ раней паведамлялі, што людзі з атлусценнем цяжэй пераносяць COVID-19.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zalishnyaya-vaga
[2] https://zviazda.by/be/tags/atluscenne