На МКАД легкавік урэзаўся ў дрэва — кіроўца заснуў за рулём, паведамілі БЕЛТА [1] ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася сёння раніцай. Паводле папярэдняй інфармацыі старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасіі Забаўскай, 23-гадовы кіроўца на Аўтамабілі «Фальксваген» ехаў па мясцовым праездзе ўнутранага кальца МКАД з боку вуліцы Ваўпшасава ў напрамку вуліцы Ілімскай. Ён заснуў за рулём, у выніку чаго выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Малады чалавек дастаўлены ў бальніцу для агляду.
Высвятляюцца абставіны здарэння.
Прэв’ю: vesti-k.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/na-mkad-legkovushka-vrezalas-v-derevo-voditel-usnul-za-rulem-425431-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/mkad
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne