Таварыства ратавання на водах (ТРВАД) мае намер сумесна з адміністрацыяй Заводскага раёна хадайнічаць ў Мінгарвыканкам аб стварэнні круглагадовага паста ратавальнікаў на акваторыі Чыжоўскага вадасховішча. Пра гэта паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТРВАД Дзмітрый Стаселька, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Пакуль на вадаёме дзейнічае сезонны пост, аднак патрэба ў пастаянным наспела, бо жыхары як Ленінскага, так і Заводскага раёна выходзяць на лёд вадасховішча, што патэнцыйна небяспечна.
Гэта пацвярджае і статыстыка МГА ТРВАД. На працягу 2016-2020 гг. у зімовы перыяд на вадаёмах і вадацёках сталіцы патанулі 14 чалавек, выратавана 121 жыццё. У параўнанні з папярэднімі гадамі 2020 й забраў найменшую колькасць жыццяў людзей, якія церпяць бедства на водах. Тады патанулі два чалавекі.
Асноўныя прычыны трагедый — зімовая рыбалка і выхад на тонкі лёд разам з ігнараваннем папярэджанняў і рэкамендацый ратавальнікаў і адсутнасцю выратавальных сродкаў і сродкаў абвесткі. Нярэдкія выпадкі, калі інстынкт самазахавання быў прытуплены алкаголем. За мінулыя пяць зім у Мінску патанулі шэсць рыбакоў, у тым ліку чатыры — у стане алкагольнага ап'янення. Выхад на тонкі лёд стаў прычынай сямі смерцяў, двое патанулых былі п'яныя.
Прэв’ю: lookmytrips.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-chizhovskom-vodohranilishhe-mozhet-poyavitsya-kruglogodichnyj-post-spasatelej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyzhouskae-vadashovishcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavarystva-ratavannya-na-vodah