Традыцыйны венецыянскі карнавал пройдзе ў гэтым годзе цалкам у фармаце анлайн, паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на газету La Nuova [2].
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй арганізатары мерапрыемства адмянілі галоўныя падзеі — Палёт Анёла (са званіцы на плошчы Святога Марка), а таксама ўсе афіцыйныя шэсці і балі-маскарады.
Для дэманстрацыі касцюмаў, якія, акрамя самой маскі, мяркуюць выкарыстанне гістарычнай сукенкі, створаны спецыяльныя «віртуальныя пакоі».
Акрамя таго, на канале Televenezia будуць дэманстраваць спецыяльныя тэматычныя праграмы, прысвечаныя карнавальнай традыцыі і гісторыі Венецыі.
Стрымінгі пройдуць 6 і 7 лютага, а таксама з 11 па 16 лютага. Платформа зможа прымаць да 100 тысяч карыстальнікаў у дзень, запэўніваюць арганізатары.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/10534449
[2] https://nuovavenezia.gelocal.it/venezia
[3] https://zviazda.by/be/tags/venecyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karnaval