Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай ў 2021 годзе не перавысіць Br1152, заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ [3].
«Што датычыцца будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай, то ў бягучым годзе цана за квадратны метр не перавысіць Br1152. Тым самым мы выканаем паказчык па суадносінах кошту 1 кв.м з дзяржпадтрымкай і сярэднямесячнай заработнай платы. Што тычыцца камерцыйнага жылля, думаю, цану будуць фармаваць попыт і кошт асноўных будаўнічых матэрыялаў», - сказаў Руслан Пархамовіч.
У Беларусі за гэты год плануецца пабудаваць 4 млн кв.м жылля. У сувязі з уводам АЭС будзе будавацца больш дамоў, у якіх электраэнергія будзе выкарыстоўвацца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. «Калі у 2018 годзе мы ўводзілі ў строй крыху менш за 6 тыс. кв.м электрыфікаванага жылля, то ўжо ў 2020-м — больш за 100 тыс. кв.м. На бягучы год запланавана будаўніцтва прыкладна 170 тыс. кв.м такога жылля, тым самым мы наблізімся да паказчыка ў 5% ад агульнага ўводу», - адзначыў міністр.
Акрамя таго, у краіне будзе ўзведзена 95 тыс. кв.м арэнднага жылля за кошт бюджэтных сродкаў. Руслан Пархамовіч падкрэсліў, што гэтага недастаткова, і попыт відавочна перавышае прапанову.
Прэв’ю: ukssov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[3] https://ont.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo