У БДУ ўпершыню з'явяцца педагогі-цьютары. Іх дзейнасць будзе накіравана на індывідуалізацыю навучання, стварэнне ўмоў і магчымасцяў для раскрыцця творчага патэнцыялу навучэнцаў. Да гэтага часу ў Беларусі адсутнічаў падобны вопыт узаемадзеяння спецыяліста такога профілю і студэнта, паведамляе сайт ВНУ [1].
Сёння ў БДУ кожны факультэт мае пералік унікальных адукацыйных і навуковых прапаноў, дзейнічае шэраг моладзевых арганізацый, творчых калектываў і спартыўных секцый. Аднак многім студэнтам складана зарыентавацца ў разнастайнасці паслуг. Цьютары з улікам персанальных запытаў навучэнца акажуць кансультацыйную, інфармацыйную падтрымку, пры запланаванай студэнтам навуковай рабоце міждысцыплінарнай накіраванасці падбярэ найбольш перспектыўныя варыянты супрацоўніцтва з іншымі факультэтамі, зарыентуе ў галіне моўнай падрыхтоўкі і г.д. Па сутнасці, цьютары выступяць пасярэднікам паміж навучэнцам і ўніверсітэтам.
Мяркуецца, што педагогі-цьютары будуць працаваць на кожным факультэце БДУ. Падрыхтоўка такіх спецыялістаў пройдзе ўпершыню ў універсітэце ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі «Цьютарскае суправаджэнне навучэнцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі». Яе старт для 21 выкладчыка БДУ дадзены на гэтым тыдні. Курс пабудаваны па прынцыпе аргдзейнага навучання, калі кожны ўдзельнік у ходзе выканання практычных заданняў распрацуе інфармацыйныя матэрыялы пра цьютарства для студэнтаў, а таксама карту адукацыйных і сацыяльных рэсурсаў факультэта з адлюстраваннем яго спецыфікі, структуры, пераліку паслуг, апісаннем варыятыўнасці ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі і г. д. Удзельнікі ў рамках курса разгледзяць таксама пытанні замежнага вопыту, сучасных практык, этапы, формы, метады, тэхналогіі, прыёмы і методыкі цьютарскай дзейнасці.
У БДУ надаецца вялікая ўвага індывідуалізацыі навучання студэнтаў. З 2019 гады паспяхова рэалізуецца праект па фарміраванні індывідуальнай адукацыйнай траекторыі, калі навучэнец з улікам сваіх прафесійных пераваг можа выбраць для вывучэння дадатковыя навучальныя дысцыпліны, у тым ліку на іншых факультэтах. У цяперашні час такой магчымасцю ўжо скарысталіся 54 чалавекі. Дарэчы, адзін з навучэнцаў БДУ быў атэставаны па пяці не ўваходзячых у навучальны план асноўнай спецыяльнасці дысцыплінах.
Спасылкі
[1] https://bsu.by/news/v-bgu-vpervye-poyavyatsya-pedagogi-tyutory-d/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu