Apple прызнала, што iPhone 12 можа нанесці шкоду людзям з праблемамі сэрца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце [1] кампаніі.
Прадстаўнікі кампаніі падкрэслілі, што iPhone 12 мае некаторую колькасць магнітаў, якіх больш, чым у папярэдніх мадэлях смартфонаў Apple.
Пры цесным кантакце дадзеныя магніты могуць узаемадзейнічаць з імплантаванымі кардыёстымулятарамі і дэфібрылятарамі.
У гэтай сувязі рэкамендуецца трымаць прыладу на бяспечнай адлегласці — больш за 15 сантыметраў або 30 сантыметраў пры бесправадной зарадцы.
Таксама прадстаўнікі Apple рэкамендавалі пракансультавацца з урачом, спецыялістам у галіне аховы здароўя або вытворцам медыцынскага абсталявання перад выкарыстаннем iPhone 12.
«Калі вы падазраяце, што iPhone або якія-небудзь аксэсуары MagSafe перашкаджаюць працы вашай медыцынскай прылады, спыніце выкарыстоўваць iPhone або аксэсуары MagSafe», — гаворыцца ў паведамленні.
Спасылкі
[1] https://support.apple.com/en-us/HT211900
[2] https://zviazda.by/be/tags/apple
[3] https://zviazda.by/be/tags/iphone-12