Тамара Цубер, Наталля Каваленка і Софія Самсон — родныя сёстры, якія жывуць у адным і тым жа населеным пункце — Давыд-Гарадку Столінскага раёна.
Яны сапраўдныя паляшучкі: моцна любяць свой край, мясцовую гаворку, зберагаюць народныя традыцыі, прыгожа спяваюць. Наогул, у іх сям'і было пяць сясцёр і два браты, і ўсе на дзіва вясёлыя і дружныя. Цяпер засталося шасцёра чалавек.Тамара, Наталля і Софія жывуць недалёка адна ад адной, часта бачацца, тым не менш пасядзець разам у цёплым доме, падзяліцца навінамі яны ніколі не адмаўляюцца. І чым больш сталыя па ўзросце становяцца, тым мацней шануюць адна адну.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya