Прадстаўнікі 11 краін выступяць на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які 30 студзеня прыме Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы», паведамілі [1] ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.
На прэстыжных міжнародных спаборніцтвах выступяць спартсмены з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Канады, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Швейцарыі і Беларусі.
30 студзеня на схіле для фрыстайла адбудзецца кваліфікацыя і розыгрыш узнагарод. Беларусь прадставяць лідпры каманды ў бягучым сезоне: Максім Гусцік, Павел Дзік, Ганна Гуськова і Ала Цупер.
Пасля чатырох этапаў Кубка свету ў мужчын лідзіруе Максім Бураў (Расія) — 400 ачкоў. Лепшы з беларусаў — Максім Гусцік (4 месца; 145 ачкоў). У жанчын першае месца займае Лора Піў з Аўстраліі — 290 балаў. Уладальніца залатой ўзнагароды Гульняў у Пхенчхане Ганна Гуськова размяшчаецца на 10 пазіцыі са 135 ачкамі, у алімпійскай чэмпіёнкі Сочы Алы Цупер — 11 месца і 128 балаў у актыве.
Этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Раўбічах пройдзе з захаваннем ўсім супрацьэпідэміялагічных нормаў. Гледачоў арганізатары просяць паклапаціцца пра сваё здароўе і сачыць за турнірам па тэлебачанні, у інтэрнэце.
Трансляцыю спаборніцтваў у прамым эфіры правядзе тэлеканал «Беларусь 5» .
Спасылкі
[1] https://www.noc.by/news/predstaviteli-11-stran-vystupyat-na-etape-km-po-lyzhnoy-akrobatike-v-raubichakh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/frystayl
[3] https://zviazda.by/be/tags/raubichy