Вядомы беларускі хакеіст, цэнтральны нападаючы Аляксандр Кітараў паўторна стаў донарам імуннай плазмы анты-COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, піша БЕЛТА [1].
«Да мінулага года я ніколі не быў донарам, але перахварэў на каранавірус, з’явіліся антыцелы, зразумеў — трэба дапамагаць. Ёсць вольны час, антыцелы засталіся, вырашыў паўторна прыехаць у РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій і здаць плазму анты-COVID-19», — сказаў Аляксандр Кітараў.
Паводле яго слоў, у першы раз усё прайшло выдатна. «Я спартовец, на наступны дзень адразу пачаліся актыўныя трэніроўкі. Мне ніяк гэта не перашкаджала. Непасрэдна ў першы дзень выконваў усе рэкамендацыі дактароў-трансфузіёлагаў. Выключыў фізічную нагрузку. А на другі дзень ужо было можна. Стаў трэніравацца, потым спаборніцтвы», — падзяліўся спартсмен вопытам першай плазмодачи.
Першы раз Аляксандр Кітараў здаў імунную плазму ў лістападзе 2020 года.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/donarstva-0