У Іўеўскім раёне мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся, кіроўца загінуў, гаворыцца [1] на старонцы ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама ва УКантакце.
Аварыя адбылася днём 26 студзеня на дарозе Іўе — Дуды — пад’езд да аўтадарогі Мінск — Гродна. Вадзіцель «Фальксвагена» не ўлічыў дарожныя ўмовы. Мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі 53-гадовы кіроўца загінуў. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.
Прычыны і іншыя абставіны здарэння будуць устаноўленыя ў ходзе праверкі.
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai
[2] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirouca