Ён скіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі бізнес-праектаў і аказанне дапамогі моладзі ў пошуку партнёраў або інвестараў. Узяць удзел у спаборніцтве могуць усе ахвотныя старшакласнікі, студэнты і маладыя спецыялісты да 30 гадоў. Свае ідэі або гатовыя праекты ў галіне ІT, «разумнага горада», інтэлектуальных тэхналогій, адукацыі, сацыяльнага прадпрымальніцтва і іншых сферах прымаюцца да 21 сакавіка.
У гэтым годзе асаблівую ўвагу аддадуць ініцыятывам у галіне медыцынскіх тэхналогій, у прыватнасці, скіраваных на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Конкурсная праграма ўключае таксама правядзенне майстар-класаў і спікер-сесій з бізнесменамі і экспертамі. Гэта дазволіць удзельнікам удасканаліць і падрыхтаваць праекты да публічнай абароны ў маі гэтага года. Пераможцы спаборніцтва атрымаюць фінансавую падтрымку для рэалізацыі сваёй ініцыятывы.
Арганізатарам конкурсу выступае эканамічны факультэт БДУ. Упершыню мерапрыемства адбылося ў маі 2019 года. Па выніках двух сезонаў з 92 прадстаўленых праектаў 20 атрымала фінансавую падтрымку.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: delo.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/startap-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[7] https://zviazda.by/be/tags/student