Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі:
«У 2020 годзе падрыхтаваны праект дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гады. У новую дзяржпраграму ўвойдуць праекты па самых розных кірунках: ад лічбавых тэхналогій і машынабудавання да медыцыны і сельскай гаспадаркі. Па выніках праграмы плануецца стварыць больш за 12 тысяч новых рабочых месцаў і дасягнуць паказчыкаў інавацыйнага развіцця, якія адпавядаюць узроўню краін—лідараў рэгіёна Усходняй Еўропы (Чэхіі, Венгрыі, Славакіі). Па новай дзяржпраграме плануюць рэалізаваць больш за 100 інавацыйных праектаў...»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert