Кожны дзень інфамацыйна-аналітычныя і грамадска-палітычныя праекты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць аўдыторыі сарыентавацца ў плыні навін. А з нядаўняга часу тут прапісаліся і новыя фарматы, і праграмы.
Аналіз падзей, фактаў, глабальных працэсаў, геапалітычных механізмаў — усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў праектах «Панарама», «Галоўны эфір», «Клуб рэдактараў», «Зразумелая палітыка» і шэрагу іншых. У фармаце інфармацыйнага блога, прыкладам якога з'яўляецца аўтарская аналітычная рубрыка журналісткі АТН Марыі Пятрашкі, аўдыторыі прапаноўваюць асабістую пазіцыю журналіста, яго погляд на падзеі. А потым ужо няхай гледачы самі робяць канчатковыя высновы.
Гэтая рубрыка да нядаўняга часу выходзіла ў рамках «Панарамы» (дзе і працягвае існаваць), але цяпер атрымала працяг у выглядзе вячэрняй праграмы «Паспець да апоўначы». У ёй Марыя Пятрашка разам са спецыялістамі абмяркоўвае геапалітычныя хітрыкі, механізмы каляровых рэвалюцый і іншыя актуальныя тэмы, якія апошнія месяцы цікавяць амаль усіх.
Яшчэ штодзённа афіцыйны telegram-канал ATN_NEWS у рэжыме рэальнага часу публікуе актуальныя навіны, фота- і відэасюжэты, анонсы эфірных падзей і прэм'ер і дзеліцца са сваімі падпісчыкамі самымі цікавымі і дакладнымі публікацыямі беларускай тэлеграм-супольнасці. Глядзіце, рабіце высновы і выбірайце сваю крыніцу інфармацыі.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[5] https://zviazda.by/be/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[7] https://zviazda.by/be/tags/atn