Каманда 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якая знаходзіцца зараз на ледзяным кантыненце, павіншавала калег з прафесійным святам — Днём навукі.
«Паважаныя калегі, дарагія сябры! Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, навуковым арганізацыям нашай краіны ёсць чым ганарыцца — навуковыя работы, адкрыцці і прарыўныя тэхналогіі беларускіх вучоных шырока вядомыя ва ўсім свеце, а імёны сотняў ураджэнцаў Беларусі ўпісаны ў гісторыю сусветнага навуковага прагрэсу! — падкрэсліваецца ў звароце. — Навуковая супольнасць Рэспублікі Беларусь з’яўляецца магутнай рухаючай сілай, якая стварае надзейны падмурак для дынамічнага развіцця і росквіту нашай краіны.
Жадаем вам моцнага палярнага здароўя, міру і дабрабыту, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і сусветнага навуковага прагрэсу!»
Каманда 13-й БАЭ: Аляксей Гайдашоў, Уладзімір Несцяровіч, Леанід Нікіцюк, Уладзіслаў Базылевіч, Павел Растоў, Павел Шаблыка, Сяргей Лэты, Ягор Корзун, Сяргей Зубрыцкі, Мікалай Зінькевіч.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота: НАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-palyarniki-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/antarktyda
[7] https://zviazda.by/be/tags/ekspedycyya