З 1 да 18 лютага ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» пройдзе выстаўка іранскага мастацтва «Іран — каштоўная зямля».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы народных майстроў Ірана, вырабы ручной работы, дываны-малюнкі, каліграфія, вырабы з тэрмэ (каштоўная ручнога вырабу тканіна), мінакары (унікальная іранская тэхніка ўпрыгожвання металу і керамікі спецыяльнай эмаллю), хатамкары (тэхніка інкрустацыі па дрэве) і шмат што яшчэ.
У межах праекта будзе арганізавана знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі Ірана, культурай гэтай вялікай краіны, іранскай кухняй, персідскай мовай і літаратурай. Можна болей даведацца пра грамадска-культурнае жыццё Ірана, пра развіццё навукі ў гэтай краіне. Таксама пройдуць майстар-класы па каліграфіі і маляванні, кінавечары іранскай культуры.
Урачыстае адкрыццё выстаўкі «Іран — каштоўная краіна» — 1 лютага а 18-й гадзіне. Куратар творчага праекта — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Марына Татарыновіч. Арганізатары выстаўкі — пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры».
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: islamnews.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/iran
[6] https://zviazda.by/be/tags/mastactva