Арктычны антыцыклон, які «завітаў» на Беларусь два тыдні таму, ускладніў сітуацыю з транспартам. Праз анамальна нізкія тэмпературы ў аўтамабілях замярзалі дызель і паліўныя сістэмы.
16 студзеня нарад дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Асіповіцкага РУУС у складзе старшага лейтэнанта міліцыі Вадзіма Хадасевіча і лейтэнанта міліцыі Мікіты Скарабагатава патруляваў мясцовасць. Увагу афіцэраў прыцягнуў аўтамабіль BMW, які стаяў каля пешаходнага перахода пасярод праезнай часткі.
Міліцыянеры спыталі ў кіроўцы, ці не патрэбная яму дапамога. Той расказаў, што ў машыне, хутчэй за ўсё, замерзла паліўная сістэма. Вадзіцель шмат разоў спрабаваў завесці аўтамабіль, але безвынікова. Каб крыху сагрэцца, ён сеў у салон. Якраз у гэты момант да яго і падышлі супрацоўнікі ДАІ. У выніку аўтамабіль быў адбуксіраваны на найбліжэйшую стаянку.
— Я ехаў ад бацькоў. На хаду ў аўтамабілі замерзла паліва. Калі б не гэтыя хлопцы, я не ведаю, што рабіў бы. Я адзін, дарога слізкая. Яны проста пад'ехалі, дапамаглі, падштурхнулі. Дзякуй ім вялікі!
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/maroz