Прататып цягніка, які выкарыстоўвае тэхналогію высокатэмпературных звышправаднікоў (ВТЗП) на магнітнай падушцы, сышоў з канвеера і быў уведзены ў эксплуатацыю ў горадзе Чэнду, што ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Таксама была запушчана 165-метровая лінія для тэставання новай тэхналогіі. Як паведамілі ў Паўднёва-Заходнім універсітэце «Цзяатун», які выступае адным з праекціроўшчыкаў, праектная хуткасць цягніка складае 620 кіламетраў у гадзіну.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya