Вышэйшы рэгулятар каштоўных папер Кітая ўхваліў адкрыццё ф’ючарснай біржы ў горадзе Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая біржа будзе абслугоўваць рэальны сектар эканомікі і стымуляваць «зялёнае развіццё», паведаміла афіцыйны прадстаўнік Кітайскага камітэта па кантролі над каштоўнымі паперамі Гаа Лі. Біржа мае важнае значэнне для ўдасканалення сістэмы рынку капіталу Кітая, заўважыла спецыяліст.
Паводле яе слоў, новая ф’ючарсная біржа таксама будзе садзейнічаць будаўніцтву раёна Вялікага заліва Гуандун—Сянган—Аамэнь, развіццю транснацыянальнага праекта «Пояс і шлях».
Прэв’ю: silkroadnews.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya