За мінулы год прыбытак буйных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 4,1 працэнта — да больш чым 6,45 трлн юаней (каля 997,7 млрд. долараў). Аб гэтым сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Прыбытак прадпрыемстваў горназдабыўной галіны знізіўся на 31,5 працэнта, а аналагічны паказчык у апрацоўчай прамысловасці, а таксама вытворчасці і пастаўках электрычнасці, цеплавой энергіі, газу і вады павялічыўся адпаведна на 7,6 і 4,9 працэнта.
Паводле дадзеных ДСУ, у 26 з 41 сектарах прамысловай галіны прыбытак вырас у параўнанні з папярэднім годам. Толькі ў мінулым месяцы адпаведны паказчык у буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны павялічыўся на 20,1 працэнта.
Як вядома, да буйных у Паднябеснай адносяцца тыя прамысловыя прадпрыемствы краіны, гадавы даход кожнага з якіх складае не менш за 20 млн. юаняў (каля 3 млн. долараў).
Прэв’ю: silkroadnews.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya