Зараз працягласць уведзеных у эксплуатацыю аўтадарог у Тыбецкім аўтаномным раёне (ТАР), што ў Паўднёва-Заходнім Кітаі, складае больш за 117 тысяч кіламетраў. Гэта ў 1,5 раза больш, чым на канец 2015 года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Агульная ж даўжыня чыгунак у Тыбеце дасягнула 954 кіламетраў, сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на чацвёртай сесіі Сходу народных прадстаўнікоў ТАР 11-га склікання. Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на Цынхай-Тыбецкім сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці.
З канца 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Што тычыцца паветраных перавозак, то цяпер у Тыбеце ўжо адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў наблізіўся да 5,18 млн чалавек па выніках мінулага года.
Прэв’ю: snowliontours.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya