Нацыянальнае бюро статыстыкі Кітая апублікавала даклад аб развіцці жанчын у Кітаі (2011-2020 гг.), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як вынікае з дакумента, у 2019 годзе звыш паловы жанчын працягнулі сваё навучанне пасля атрымання сярэдняй адукацыі. Прапорцыя тых, хто навучаецца ў бакалаўрыяце, склала 51.7%, а ў школе для дарослых — 58.7%. Паводле даследвання, анчыны больш, чым мужчыны схільныя працягваць навучанне. Павялічваецца колькасць жанчын, якія працуюць ва універсітэтах і даследчых інстытутах.
Такія зрухі немагчымыя без самаадданых педагогаў. Да прыкладу, у 2008 годзе Чжан Гуймэй заснавала школу для дзяўчынак у Ліцзяне, што у паўднёва-заходняй правінцыі Юньнань. За апошнія 12 гадоў яна такім чынам дапамагла 1200 жанчынам паступіць у каледжы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya