Гэта адзін з канкрэтных вынікаў работы дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета, якія аддаюць пастаянную ўвагу сваечасовай і правільнай утылізацыі бытавых і цвёрдых адходаў, арганізацыі іх раздзельнага збору і наступнага выкарыстання ў якасці другаснай сыравіны.
Пра распрацоўку новых падыходаў у гэтай справе неаднойчы летась гаварыў прадстаўнікам СМІ, у прыватнасці, журналістам «МС», і старшыня Мінгарсавета Андрэй Бугроў.
І вось днямі ён паведаміў журналістам аб тым, што сёлета па ініцыятыве дэпутатаў у красавіку ў Мінску ўпершыню распачнецца збор пратэрмінаваных лекаў і медыцынскіх прэпаратаў, якія з-за няправільнай утылізацыі могуць уяўляць небяспеку для экалогіі, здароўя людзей. Гэта, па словах Андрэя Бугрова, значны сацыяльны праект. Падрыхтоўку і ход яго будучай рэалізацыі сумесна з гарадскімі ўладамі дэпутаты грунтоўна абмеркавалі на чарговай сесіі Мінгарсавета. Пытанне няпростае. Бо, скажам, самы надзейны шлях утылізацыі пратэрмінаваных лекаў — іх спальванне.
Нагадаем, у свой час у Мінску з’явіліся спецыяльныя скрыні для батарэек і электралямпачак, якія адпрацавалі свой рэсурс. У выніку ўдалося пазбегнуць заражэння навакольнага асяроддзя таксічнымі адходамі.
Леанід ТУГАРЫН
Прэв’ю: 34poliklinika.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/leki
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya