Улада імкнецца выбудаваць з маладымі людзьмі дыялог, таму што канструктыўная гутарка, у адрозненне ад спрэчкі, лепш здольная вырашыць наспелыя праблемы. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём ЦУРАН падчас адкрытага дыялогу з удзелам дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу ад Мінска, перадае карэспандэнт БелТА.
«Улада ведае актуальныя праблемы, якія хвалююць маладых людзей. Мы заўсёды цікавіліся меркаваннем падрастаючага пакалення і імкнуліся вырашаць цяжкасці, якія ў іх узнікаюць. Маладыя здольныя прапанаваць нешта якасна новае, — сказаў Арцём Цуран. — Ёсць старажытная фраза, што ісціна нараджаецца ў спрэчцы, але я лічу, што канструктыўны дыялог здольны больш якасна вырашыць вострыя пытанні, таму ўлада зацікаўлена ў зносінах з маладымі людзьмі».
Падчас адкрытага дыялогу з удзелам дэлегатаў ад Мінскага гарадскога камітэта БРСМ абмяркоўваліся прапановы па ўдасканаленні форуму, асноўныя напрамкі і параметры развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы ў дзяржаве. «Усебеларускі народны сход — падзея неверагодна важная. Гэты вялікі форум аб'яднае грамадзян краіны ў дыялогу, які дазволіць вызначыць асноўныя шляхі развіцця нашай краіны на найбліжэйшыя гады. Кансалідацыя народа дазволіць даведацца, што трэба зрабіць, каб краіна развівалася, а не стаяла на месцы», — падзялілася меркаваннем намеснік дырэктара па рэкламе прадпрыемства «Мінскрэклама» Марына Грыцава.
Таксама ад маладых дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу гучалі просьбы разгледзець пытанні першага рабочага месца, узроўню заработнай платы, умоў працы і жыллёвых умоў, а таксама прапановы па папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі.
Прэвъю: minsk.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod