Андрэй ХМЕЛЬ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Комплекс мер па падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд дазволіў захаваць устойлівае функцыянаванне сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, надзвычайных сітуацый не было зафіксавана. Разам з тым з пачатку бягучага года на аб'ектах сістэмы ЖКГ адбылася 131 аварыя. З цяперашняга часу ўсе аварыйныя сітуацыі будуць дэталёва разглядацца ў Мінжылкамгасе. Прычыны ўзнікнення аварый таксама будуць старанна аналізавацца. І пры распрацоўцы праграмы падрыхтоўкі да наступнага асенне-зімовага перыяду ўсе гэтыя нюансы трэба ўлічыць».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert