Усебеларускі народны сход — гэта народны форум для грунтоўнага дыялогу і канструктыўнага абмеркавання пытанняў, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала АНТ [2].
«Усебеларускі народны сход — гэта той народны форум, на якім заўсёды адбываецца грунтоўны і шырокі дыялог, канструктыўнае абмеркаванне тых пытанняў, якія ёсць у грамадстве. Безумоўна, адным з важных пытанняў з’яўляецца падвядзенне вынікаў за пяць гадоў: як мы жылі, што рабілі, як працавалі і чаго дасягнулі. Аднак ёсць агульная праблема, як бы пафасна ні гучала, нашага адзінства. як кажуць у народзе, мы ўсе знаходзімся ў адной лодцы, і мы адна беларуская сям’я, — адзначыў Міхаіл Орда. — І калі глядзець, за 30 гадоў нашай гісторыі, калі набылі незалежнасць і сталі суверэннай краінай, мы зрабілі велізарны крок у сваім развіцці. Гэта адбылося, безумоўна, дзякуючы таму, што ў нас было абсалютнае адзінства, стабільнасць, спакой. Усё гэта дало магчымасць нам дасягнуць таго, што мы сёння маем».
Міхаіл Орда нагадаў: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі звярнулася ў Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый са скаргай на дзеянні Еўрасаюза, паколькі ў рэзалюцыях ААН не раз падкрэслівалася, што санкцыі заўсёды сур’ёзна ўздзейнічаюць на эканамічныя і сацыяльныя правы людзей і ўшчамляюць права на працу. Акрамя таго, ФПБ апублікавала калектыўны адкрыты ліст аб нязгодзе працоўных Беларусі з увядзеннем эканамічных санкцый.
«Санкцыі — гэта не што іншае, як вайна. Тут ёсць шмат негатыўных фактараў, але ад гэтага пакутуюць, перш за ўсё, людзі. Праца прадпрыемстваў — гэта магчымасць для чалавека працаваць, мець заработную плату. Калі гэтага ў яго няма, гэта прыводзіць да далейшых негатыўных наступстваў: ён пазбаўляецца права не толькі на працу, але і на нармальнае харчаванне, аплату жылля, неабходных паўсядзённых паслуг і гэтак далей. Галіновыя прафсаюзы арганізавалі магчымасць, каб кожны чалавек мог добраахвотна і свабодна заявіць аб сваім меркаванні. Людзі выказаліся: за вельмі кароткі прамежак часу было сабрана 1,13 млн подпісаў, і за кожным стаіць чалавек і яго меркаванне. І мы спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа, Еўрасаюз адмовіцца ад сваіх непрыязных дзеянняў і ўсё-такі пяройдзе да мірнага, нармальнага дыялогу добрасуседства», - дадаў ён .
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://ont.by/news/predsedatel-fpb-mihail-orda-o-vns-sankciyah-izmeneniyah-v-kollektivnyh-dogovorah-i-kontrole-cen-na-lekarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-orda-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod