У студзені ў Ашмянах здалi ў эксплуатацыю дом для шматдзетных сем'яў на 36 кватэр. Пакрысе навасёлы пачынаюць абжываць свае кватэры. Вiктар Вашкевiч, якi працуе кiроўцам у будаўнiчай арганiзацыi, бацька траiх дзяцей i ўладальнiк новай трохпакаёўкi. Перад тым, як перавезцi ў яе сям'ю, ён даводзiць да ладу гаспадарчыя справы. Па дарозе ў новую кватэру наш фотакарэспандэнт яго i сустрэў.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/ashmyany
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya