Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч распавёў у інтэрв’ю праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» [3], калі плануецца пачаць вакцынацыю ад COVID-19 усіх катэгорый насельніцтва.
«Мы ўжо пачалі прышчапляць медыкаў ад COVID-19. Учора паступіла чарговая партыя — 40 тыс. вакцын. Думаю, у першых чыслах сакавіка мы атрымаем яшчэ 100 тыс. вакцын. І з пачатку сакавіка мы ўжо будзем прышчапляць педагогаў, работнікаў гандлю, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — усіх тых, у каго па родзе дзейнасці мноства кантактаў з іншымі людзьмі. У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць ўсе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выкажа жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў)», - сказаў Дзмітрый Піневіч.
Ён таксама распавёў аб планах па развіцці сферы аховы здароўя ў бягучай пяцігодцы.
«Планы грандыёзныя, індыкатары досыць цяжкадасягальныя. Але планка і павінна быць пастаўлена высока. Усё, што датычыцца якасці жыцця чалавека, яго здароўя, было, ёсць і будзе прыярытэтам нашай сацыяльнай палітыкі. Мы будзем удасканальваць шматузроўневую вертыкаль сістэмы аховы здароўя, апорных бальніц, міжрэгіянальных цэнтраў , умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. У гэтым годзе будзе ўведзены магутны кардыяцэнтр ў Магілёве»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://www.tvr.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue