Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаўся, што да пандэміі каранавіруса дадалося ўзмацненне палітычнай нестабільнасці ў свеце і сённяшнія падзеі нагадваюць духоўны і сацыяльны крызіс напярэдадні Першай сусветнай вайны.
«Сёння беларускае грамадства стаіць на ростанях. Нам належыць зрабіць выбар і гэты выбар неабходна зрабіць самастойна і адказна, кіруючыся не эмоцыямі і запаламі, а розумам і ўсведамленнем памылак, што здзейснены», — заявіў мітрапаліт.
Ён адзначыў, што Беларуская праваслаўная царква падтрымлівае палажэнні праграмы развіцця краіны, накіраваныя на ўзмацненне традыцыйнага інстытута сям’і, сацыяльнай падтрымкі людзей, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў народа, удасканаленне духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod
[4] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-minski-i-zaslauski-veniyamin