Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ правёў прамую лінію.
Заяўнікі звярталіся па пытаннях, якія іх хвалююць. Гаворка ішла аб садзейнічанні ў працаўладкаванні, зямельных адносінах, аказанні паслуг арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сямейных адносінах і іншых тэмах.
Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, па ўсіх зваротах парламентарыем дадзены вычарпальныя тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяты на кантроль і накіраваны для разгляду кампетэнтным дзяржаўным органам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-rusy
[4] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-linya