zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > «Годныя ўмовы працы і адпачынку дапамогуць замацавацца моладзі ў вёсцы»

  • 12.02.2021 16:26
  • Грамадства [1]

Ніякія заклікі і лозунгі не замацуюць маладых спецыялістаў на сяле, калі пры гэтым не стварыць для іх на месцах годныя ўмовы для працы і адпачынку. Такое меркаванне выказаў трактарыст-машыніст СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна Мікалай Дарэчкін падчас выступу на VI Усебеларускім народным сходзе, інфармуе [2] БЕЛТА.


Па словах Мікалая Дарэчкіна, сельгаспрадпрыемства, дзе ён працуе, стараецца рыхтаваць новыя кадры загадзя. «Калгас умацоўвае матэрыяльна-тэхнічную базу мясцовай школы, плаціць стыпендыю лепшым вучням, накіроўвае выпускнікоў на навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, матэрыяльна падтрымлівае іх і па вяртанні стварае для маладых спецыялістаў добрыя ўмовы для працоўнага старту. Гэтыя і многія іншыя крокі дазваляюць замацавацца маладым людзям на сельгаспрадпрыемстве і ў сельскай мясцовасці, — распавёў ён. — Пры зносінах з калегамі часта чую пра праблемы недахопу кадраў і дрэннай замацавальнасці моладзі ў вёсцы. Хочацца нагадаць, што рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепш. Калі не падтрымаць маладых спецыялістаў, не стварыць ім годныя ўмовы для працы і адпачынку, ніякія заклікі і лозунгі на сяле іх не затрымаюць. Ім трэба даць магчымасць працаваць і зарабляць на годнае жыццё».

Таксама трактарыст-машыніст адзначыў, што добрыя ўмовы для працы ў СВК «Калгас «Радзіма» імкнуцца ствараць не толькі для маладых спецыялістаў, але і для вопытных работнікаў. Гэта адлюстроўваецца на зарплаце, якая ў спецыялістаў калгасу складае больш за Br1 тыс. «У адным з выступленняў Прэзідэнт адзначыў, што трэба не толькі захаваць тэмпы па добраўпарадкаванні быту вяскоўцаў, але і павысіць іх. Пакласці ў аснову прынцып: выдатная праца, выдатныя вынікі працы, высокія даходы гаспадаркі і, такім чынам, высокая заработная плата. Мы ўспрынялі гэтыя словы як кіраўніцтва да дзеяння. Усё, што мы маем, — гэта не падарунак з нябёсаў. Мы проста хочам і ўмеем працаваць», - падкрэсліў Мікалай Дарэчкін.

У сваім выступе дэлегат таксама сказаў аб тым, што яму прыемна, што дзяржава надае ўвагу сельскагаспадарчай сферы, рэалізоўвае патрэбныя і важныя праекты для развіцця вёсак і малых гарадоў.

Тэгі:
  • VI Усебеларускі народны сход [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/regions/view/delegat-vns-dostojnye-uslovija-truda-i-otdyha-pomogut-zakrepitsja-molodezhi-na-sele-428424-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod