Ляжаць снягі. Усё, як мае быць.
Завея ў цемрадзі кастром шугае...
Для тых, хто у начы шляхі шукае —
Святло ў акенцы маяком гарыць.
Ляжаць снягі, старэюць з кожным
днём,
Але з нябёс ізноў ляцяць сняжынкі.
І ты шукаеш зноў шляхі-сцяжынкі,
І зноў цябе чакаюць за вакном.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga