Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, за мінулы год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 8,7 млрд долараў інвестыцый.
Асноўнымі замежнымі ўкладчыкамі арганізацый нашай краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (41,4 % ад усіх інвестыцый), Кіпра (9,4 %), Аўстрыі (7,4 %), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6,8 %).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 6 млрд долараў, ці 69,2 % ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі.
Як вынікае са справаздачы Белстата, нашы юрыдычныя асобы ўкладвалі грошы ў развіццё свайго бізнесу за мяжой у значна меншых аб'ёмах. За 2020 год арганізацыямі краіны (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 4,9 млрд долараў.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (66 % ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (9 %), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (8 %), Ірландыі (6,1 %). На долю прамых інвестыцый прыходзілася 88,7 % усіх інвестыцый, накіраваных за мяжу.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: unsplash.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/zamezhnyya-investycyi