З улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 5 да 8 сакавіка Беларуская чыгунка прызначыла 13 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах.
Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Полацк — Мінск, Гомель — Магілёў, Мінск — Светлагорск, Орша — Крычаў. З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 8 сакавіка.
Таксама ў сувязі з гэтым скарэкціраваны графік руху асобных цягнікоў. Так, саставы № 682/681 Брэст — Мінск, № 667/646 Мінск — Брэст, № 678 Камунары — Орша, № 683 Гомель —Мінск, № 747 Гомель — Мінск, № 697/698 Гомель — Віцебск, № 676/675 Брэст — Гомель і № 859/860 Мінск — Пінск прызначаныя ў зварот на 8 сакавіка замест 7 сакавіка. Цягнікі № 684 Мінск — Гомель і № 697/698 Віцебск — Гомель будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы 9 сакавіка замест 8 сакавіка.
У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што продаж праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній ажыццяўляецца за 45 сутак, а на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа за 20 сутак да адпраўлення цягніка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dadatkovyya-cyagniki