Ірына Сцепаненка, дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын:
«Усебеларускі народны сход — форум унікальны. У нас ёсць магчымасць не толькі выпрацаваць калектыўнае рашэнне, а кожнаму ўнесці свае прапановы, навацыі, ідэі. Я як лідар жаночага руху вельмі рада сказаць, што ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі прыярытэтам вызначана сям'я. Столькі новых ідэй прагучала ў выступленні Прэзідэнта ў падтрымку традыцыйнай сям'і, мацярынства. Я ўпэўнена, што брэндам Беларусі павінна стаць паспяховая шматдзетная сям'я.
Па асноўным месцы працы я ідэолаг. Для мяне важна, што яшчэ адным стратэгічным кірункам вызначаны патрыятызм. Сёння вельмі актуальны для любога чалавека і арганізацыі дзейсны патрыятызм, калі ўсе без выключэння павінны працаваць на краіну, яе квітненне канкрэтнымі стравамі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod