Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Таццяна АБЕЛЬ аб выніках VІ Усебеларускага народнага сходу:
— Адбылася галоўная падзея года — Усебеларускі народны сход. Мы разам вызначылі далейшы курс развіцця дзяржавы. Тэзісы, прынятыя падчас абмеркаванняў, стануць асновай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў.
Удзел у гэтым сходзе прадстаўнікоў розных сфер занятасці дапамагае максімальна ўлічыць інтарэсы кожнага жыхара. З'яўляючыся дэлегатам у тым ліку папярэдняга народнага веча,
рэальна ацэньваючы, што прынятыя пяць гадоў таму пастулаты былі ажыццёўлены, асабліва востра ўсведамляеш значнасць дадзенага мерапрыемства і абавязацельствы, ускладзеныя на дэлегатаў.
Двайная адказнасць на членах Савета Рэспублікі, бо наша асноўная задача — рабіць жыццё нашых грамадзян лепшым, ведаць і чуць праблемы і цяжкасці, актыўна дапамагаць іх вырашэнню.
Сёння як дэлегат і парламентарый я магу даць высокую ацэнку жыццяздольнасці прынятых палажэнняў і запэўніць, што ў адзінстве, разам з вамі мы зможам рэалізаваць вызначаную стратэгію, — адзначыла сенатар.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod