Штодзённыя магчымасці Паднябеснай па тэставанні на гэты вірус перавысілі 15 мільёнаў пробаў. Аб гэтым заявілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Нашы магчымасці яшчэ больш павялічваюцца, калі мы праводзім групавыя тэставанні, напрыклад, па пяць ці дзесяць пробаў у адной групе», — паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Цзэн Ісінь.
Паводле яго слоў, у Кітаі расце патрэба ў тэставанні на каранавірус у сувязі з тым, што людзі здзяйсняюць паездкі падчас свята Вясны (Чуньцзэ). Цзэн Ісінь заклікаў мясцовыя ўлады ўсімі сіламі павысіць магчымасці па правядзенні тэстаў на COVID-19, знізіць іх сабекошт, а таксама стварыць зручныя ўмовы для іх правядзення.
Па словах намесніка кіраўніка Дзяржкамітэта, у краіне назіраецца прыкметны рост колькасці завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19, прычым колькасць выпадкаў у студзені ў сярэднім амаль падвоілася ў параўнанні з паказчыкам, зарэгістраваным летась у лістападзе. Гэта стварыла новыя выклікі, дадаў эксперт.
Цзэн Ісінь таксама папярэдзіў, што падчас святкавання Чуньцзэ ў Кітаі ўзрастае рызыка распаўсюджвання эпідэміі.
Прэв’ю: rbk.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya