21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА.
Галоўная мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных культур, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна на карыстанне роднай мовы. Кожны год Беларусь далучаецца да гэтага свята. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў — агульнанацыянальная дыктоўка, дзе кожны ахвотны можа праверыць свае моўныя веды.
Беларуская мова — адна з самых мілагучных і адна з самых старажытных сярод славянскіх. Згодна з дадзенымі перапісу насельніцтва за 2019 год 61,2% жыхароў нашай краіны лічаць беларускую мову роднай.
На роднай мове для вас, нашы дарагія чытачы, працуе штодзённая газета «Звязда» і сеткавае выданне zviazda.by. З нагоды важнага для нас свята прапануем праверыць веды па беларускай мове і літаратуры! Тэст зойме не больш за 3 хвіліны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/63666
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova