zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Злучэнні і воінскія часці атрымалі сучасныя лічбавыя сродкі і комплексы сувязі

  • 22.02.2021 17:48
    • Аўтар:
    • Валяр'ян Шкленнік [1]
  • Грамадства [2], Сілавыя структуры [3]

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл прадстаўнікі злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі атрымалі сучасныя лічбавыя сродкі і комплексы сувязі. Урачыстая цырымонія адбылася на пляцы 86-й брыгады сувязі.


— Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь былі і застаюцца ў сучасным трэндзе развіцця ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр запасу Алег Белаконеў. — Дваццаць гадоў таму мы маглі толькі марыць аб тых узорах, якія сёння ўвасоблены. І я ганаруся тым, што наша армія адпавядае патрэбам развіцця геапалітычнай сітуацыі.

Каля сарака адзінак тэхнікі сувязі былі як зроблены на прадпрыемствах Дзяржкамваенпрама, так і мадэрнізаваны непасрэдна ў вайсковых часцях. Упершыню ставяцца на ўзбраенне камбінаваныя радыёстанцыі Р-186, Р-186Д, комплексныя апаратныя сувязі П-240МБ. Але новыя ўзоры далёка не першыя. Гэта адзначыў і першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл, генерал-маёр Ігар Кароль.

— Гэта толькі адзін з этапаў планавага пераўзбраення нашай арміі. Без сувязі няма кіравання, а без кіравання няма перамогі. Таму перааснашчэнне войскаў сувязі з'яўляецца прыярытэтам. Галоўны сэнс удасканалення сістэмы кіравання войскамі — узаемадзеянне на ўсіх узроўнях, ад стратэгічнага да тактычнага, ад генерала да салдата ў інтарэсах увасаблення рашэнняў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва, — адзначыў Ігар Кароль. — Пры гэтым у войска паступае тэхніка, зробленая не толькі на айчынных прадпрыемствах, але і ў Расіі. Напрыклад, сёлета паступяць два батальённыя камплекты найноўшых бронетранспарцёраў БТР-82, а таксама звяно шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-30СМ. Тэхніка, якую мы бачым сёння, будзе задзейнічана ў поўным аб'ёме на сумесным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021».

Перададзеныя комплексы сувязі перш за ўсё арыентуюцца на тактычнае звяно кіравання. Адметна, што камандзіры асобных батальёнаў цяпер займелі доступ да спадарожнікавай сувязі. У сваю чаргу, гэта палепшыць папераджальную гатоўнасць сістэмы сувязі адносна патрэб у ёй органаў ваеннага кіравання.

— Можна сказаць без перабольшання, што наша краіна валодае ўласнай вытворчасцю ваеннай тэхнікі сувязі ва ўсіх асяроддзях і дыяпазонах, — заявіў начальнік сувязі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, генерал-маёр Алег Мішчанка. — Узоры, якія былі перададзены, суперсучасныя. Яны адпавядаюць усім патрабаванням да своечасовасці, дакладнасці, перашкода ўстойлівасці, бяспекі і гарантаванай трываласці сувязі. Яшчэ не так даўно асноўным спосабам арганізацыі сувязі ў войсках была радыёсувязь. Цяпер жа ўпор зроблены на спадарожнікавыя сістэмы, якія грунтуюцца на нацыянальнай сістэме спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Увогуле, лічбавізацыя сродкаў сувязі батальённага звяна кіравання, насычэнне злучэнняў і вайсковых часцей перадавымі ўзорамі дазволяць у далейшым удасканальваць аўтаматызаваную сістэму кіравання Узброенымі Сіламі.

Узоры айчынных сродкаў сувязі па сваім функцыянале не саступаюць замежным аналагам. Па некаторых параметрах яны нават іх пераўзыходзяць. Яны забяспечваюць аўтаматызаваную, бесперапынную, устойлівую і ўтоеную перадачу даных. Для гэтага выкарыстоўваецца шырокі спектр каналаў сувязі: провад, радыё і спадарожнік.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Сувязісты атрымалі тэхніку

Тэгі:
  • сувязіст [4]
  • вайсковая тэхніка [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/suvyazist
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayskovaya-tehnika