Паважаныя суайчыннікі!
Дарагія ветэраны!
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у самаадданым служэнні Радзіме.
У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна — надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар забеспячэння яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа. Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і міру.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-abaroncau-aychyny-i-uzbroenyh-sil-respubliki-belarus