Андрэй ХМЕЛЬ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«У цэлым плацежная дысцыпліна грамадзян нашай краіны на высокім узроўні, сур'ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам не маем. Усяго ў краіне 4 млн 200 асабовых рахункаў. Калі ў кастрычніку—снежні 2020 года колькасць пратэрмінаваных асабовых рахункаў даходзіла да 470—490 тысяч, то на 1 студзеня гэтага года іх крыху больш за 400 тысяч. Але гэта не гаворыць пра тое, што 400 тысяч асабовых рахункаў — злосныя неплацельшчыкі. 70 % з іх маюць запазычанасць не больш за тры месяцы. Да таго ж, у спіс даўжнікоў трапляюць нават тыя, хто памылкова недаплаціў адзін-два рублі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert