У Мінску па падазрэнні ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян затрыманы 29-гадовы мужчына, паведамляе МУС [1].
- Па інфармацыі аператыўнікаў, мінчанін ўваходзіў у давер да грамадзян і на розных падставах браў у іх у доўг розную маёмасць і грошы. Адным з пацярпелых аказаўся 64-гадовы сусед затрыманага, у якога апошні з нагоды пакупкі гаража пазычыў 3000 долараў ЗША, паабяцаўшы вярнуць грашовыя сродкі ў самыя кароткія тэрміны, аднак свае абавязацельствы не выканаў. Акрамя таго, у далейшым ўзяў у суседа будаўнічую тэхніку і ровар, якія ў наступным рэалізаваў, – адзначылі ў ведамстве.
У цяперашні час у міліцыю звярнуліся 5 грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў жыхара Мінска. Урон склаў каля 10 тысяч долараў ЗША.
- Як растлумачыў затрыманы, усе атрыманыя грашовыя сродкі ён марнаваў на асабістыя патрэбы. Варта адзначыць, што раней мужичина прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае дзеянне, – падкрэслілі ў МУС.
Спасылкі
[1] https://t.me/police_minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal